Ананіч прапанавала замяніць «McDonald’s» на «Бульбяныя»


Былая міністарка інфармацыі, а цяперашняя дэпутатка Лілія Ананіч распавяла пра магчымасць «развіцця ў нашых гарадах і паселішчах сеткі традыцыйных беларускіх «Бульбяных», замест зачыненага «McDonald’s».

Лілія Ананіч.
Фота: прэсавая служба Палаты прадстаўнікоў

Лілія Ананіч заявіла, што «ў справе «Маку» пастаўлена кропка», а замест яго мусяць прыйсці беларускія «Бульбяныя»:

«Я асабіста не знаўца фастфудаў і працягваю спадзявацца на развіццё ў нашых гарадах і паселішчах сеткі традыцыйных беларускіх «Бульбяных» – з дранікамі, клёцкамі, картаплянікамі, калдунамі і яшчэ з сотнямі страваў з нашай бульбачкі».

Дэпутатка адзначае, што Беларусь корміць сваймі прадуктамі «дзясяткі краінаў», а культура харчавання – «не толькі традыцыйная каштоўнасць, але і сродак прасоўвання нацыянальнага брэнду».

Нагадаем, што з 22 лістапада ў Беларусі замест рэстаранаў пад брэндам «McDonald’s» пачнуць працаваць расейскія рэстараны «Вкусно – и точка».

Аналітыка
На развітанне з «McDonald’s»: склалі міні-індэкс біг-маку для Беларусі і суседзяў
2022.11.21 09:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў