Польскія памежнікі зафіксавалі з пачатку года каля 22 000 спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі


За апошнія 10 месяцаў Памежная ахова Польшчы зафіксавала 21800 спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі. У суботу 21 кастрычніка праз мяжу спрабавалі прарвацца 38 чалавек – грамадзянаў Індыі, Афганістану і Сірыі, паведамляе Памежная ахова Польшчы.

Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: Польская памежная ахова

Дзевяць парушальнікаў мяжы, пабачыўшы памежны патруль, вярнуліся на тэрыторыю Беларусі. Усяго за содні памежнікамі было зафіксавана 38 спробаў нелегальнага пераходу.

Таксама Памежная ахова Польшчы паведамляе пра затрыманне 21 кастрычніка грамадзяніна Украіны, які перавозіў на аўтамабілі траіх грамадзянаў Емену. Паводле інфармацыі Падляскай памежнай аховы з пачатку года былі затрыманыя 470 чалавек, якія мелі дачыненне да нелегальнага перасячэння мяжы – кур’еры і кіроўцы, якія прыязджаюць за мігрантамі.

У пятніцу 20 кастрычніка было зафіксавана 37 выпадкаў незаконнага пераходу мяжы, у чацвер – 65, у сераду – 60. З пачатку 2023 года польска-беларускую мяжу незаконна спрабавалі перайсці 21 800 чалавек – грамадзянаў 52 краінаў.

Нагадаем, у 2022 годзе Польшча пабудавала на мяжы з Беларуссю 186-кіламетровы сталёвы плот вышынёю 5,5 метра. Агароджа абсталяваная сістэмаю камераў назірання і сэнсараў. Плот мае абараніць мяжу Польшчы ад наплыву мігрантаў з тэрыторыі Беларусі.

Hавiны
Больш за сотню мігрантаў атакавалі з тэрыторыі Беларусі польскую мяжу
2023.10.16 13:00

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў