Больш за сотню мігрантаў атакавалі з тэрыторыі Беларусі польскую мяжу


15 кастрычніка з тэрыторыі Беларусі праз польскую мяжу спрабавалі перабрацца больш за сто мігрантаў з Усходу. Людзі былі агрэсіўна настроеныя і кідалі камянямі ў памежнікаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Straż Graniczna

Паводле паведамлення польскай Памежнай аховы, 15 кастрычніка праз беларуска-польскую мяжу спрабавалі перабрацца больш за 100 асобаў з Афганістану, Сірыі і Пакістану.

12 чалавекам удалося пераправіцца праз раку Падцаркоўку каля пункту пропуску «Белавежа».

У той жа час каля пункту польскай Памежнай аховы «Нараўка» каля сотні мігрантаў атакавалі патруль, закідваючы яго камянямі і галінамі дрэваў. Паліцыя была вымушаная прымяніць слезацечны газ.

Больш чым за паўгода на польска-беларускім памежжы было зафіксавана звыш 19 тысячаў спробаў незаконнага перасячэння мяжы.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў