Аранжавы ўзровень небяспекі ў Беларусі – моцныя дажджы


«Белгідрамет» паведамляе пра аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з неспрыяльнымі гідраметэаралагічнымі з’явамі на тэрыторыі Беларусі ў нядзелю 22 кастрычніка. Удзень на паўночным захадзе краіны чакаюцца моцныя дажджы.

Паводле «Белгідрамету» дажджы накрыюць амаль усю тэрыторыю Беларусі. Пройдуць у Віцебску, Магілёве, Менску, Горадні і Берасці (імавернасць ападкаў – 80 – 90 %). Асабліва моцныя – на паўночным захадзе краіны. Раніцой – туманы. Тэмпература паветра ад +8 °C у Віцебску да +20 °C у Берасці і Гомлі.

Для большай часткі Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Мапа: МНС Беларусі

МНС Беларусі папярэджвае пра магчымасць абрываў лініяў сувязі і электраперадачаў, парушэнне электразабеспячэння. А таксама пра значнае зніжэнне бачнасці на аўтастрадах, падтапленне аўтадарог мясцовага значэння.

Бяспечней будзе ўстрымацца ў нядзелю ад паездак па горадзе і не спускацца ў падземныя пераходы. Хавацца ад стыхіі лепей у будынках, якія знаходзяцца вышэй узроўню падтаплення.

Каментар
«Гэта наша новая рэальнасць». Што адбываецца з надвор’ем у Беларусі?
2023.09.10 13:43

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў