Вялікая Брытанія ўводзіць новыя санкцыі супраць Расеі і Беларусі


Лондан абвясціў пра новы пакет санкцыяў, які прымеркаваны да другой гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Абмежаванні закрануць не толькі РФ, але і Беларусь.

Галоўнаю мішэнню новых санкцыяў сталі прадпрыемствы, звязаныя з вытворчасцю боепрыпасаў і электронікі, а таксама кампаніі, якія гандлююць дыяментамі, энерганосьбітамі і металамі. Агулам у санкцыйны спіс дадалі 52 фізічныя і юрыдычныя асобы.

«Нашыя санкцыі пазбаўляюць Пуціна рэсурсаў, якія яму адчайна патрэбныя для фінансавання ягонай цяжкай вайны. Разам мы не саступім перад абліччам тыраніі. Мы працягнем падтрымліваць Украіну ў яе барацьбе за дэмакратыю – столькі, колькі спатрэбіцца», – заявіў міністр замежных справаў Дэйвід Кэмэран.

У санкцыйны спіс у тым ліку ўключаныя два прадпрыемства з Беларусі: ААТ «Планар», што вырабляе паўправаднікі і іншую электроніку, і «Завод дакладнай электрамеханікі», які выпускае розную абаронную прадукцыю. У заяве брытанскага МЗС падкрэсліваецца, што гэтыя прадпрыемствы працуюць на тых кірунках, якія маюць стратэгічнае значэнне.

Агляд
Як Беларусь дапамагла Расеі ўзброіцца ў абыход санкцыяў – міжнароднае расследаванне
2024.02.21 17:17

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў