У Варшаве «BY teatr» пакажа спектакль да гадавіны поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну


Незалежны тэатральны калектыў «BY teatr» разам з Музеем вольнай Беларусі і Домам творцаў у гадавіну пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну 24–25 лютага пакажа дакументальны спектакль «How are you?».

Крыніца BYteatr / Telegram

«How are you?» – гэта спектакль-вербацім, што расказвае рэальныя гісторыі асобаў, якія апынуліся ва ўмовах вайны. У пастаноўцы сабраныя гісторыі ўцекачоў з Кіева і Вінніцы, досвед эміграцыі ў Румыніі, Нямеччыне, згадваюцца трагедыі Бучы і Марыупалю, зазначаюць у «BY teatr».

Спектакль пакажуць 24 і 25 лютага ў Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве. «How are you?» выконваецца на ўкраінскай, беларускай і расейскай мовах з польскімі субцітрамі.

Квіткі можна замовіць тут і тут. Усе сабраныя сродкі будуць пералічаныя на дапамогу Цэнтру для перасяленцаў гораду Херсону.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў