Хрэнін у 2025 годзе плануе правесці ў Беларусі супольныя вучэнні з Расеяй


Вучэнні рэгіянальнай групоўкі войскаў Расеі і Беларусі пройдуць на беларускай тэрыторыі ў 2025 годзе. Пра гэта ў інтэрв’ю тэлеканалу «Россия 24» заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін.

Лётна-тактычныя вучэнні Узброеных сілаў Беларусі і Расеі на Берасцейскім палігоне. 26 студзеня 2023 года.
Фота: Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь / Telegram

«Пастанова прынятая ў 2009 годзе нашымі прэзідэнтамі, што кожныя два гады на тэрыторыі адной з краінаў будуць праводзіць нейкае вучэнне… Наступнае вучэнне пройдзе ў 2025 годзе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», – сказаў Хрэнін.

Сумесныя стратэгічныя вучэнні Узброеных сілаў РФ і Беларусі праводзяцца раз на два гады згодна з пастановаю кіраўнікоў краінаў ад 29 верасня 2009 года. Кожныя 4 гады іх праводзяць на тэрыторыі Беларусі пад назваю «Захад».

Паводле Хрэніна, летась таксама прайшлі такія вучэнні, але – «незаўважна».

Аднак у 2023 годзе беларуска-расейскія вучэнні «Захад» не праводзіліся. Пра гэта паведаміў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу. Брытанская выведка паведамляла, што вучэнні былі адмененыя праз праблемы, з якімі Расея сутыкнулася ва Украіне.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў