Суд над журналістам Толчыным пачнецца 5 сакавіка


Судовы працэс у дачыненні да відэааператара-фрылансера Андрэя Толчына распачнецца 5 сакавіка а 10:00 у Гомельскім абласным судзе. Гэта вынікае з абвесткі на сайце суда.

Журналіст Андрэй Толчын.
Фота: Гомельская вясна / Telegram

Журналіста вінавацяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: садзейнічанне «экстрэмісцкай дзейнасці», «паклёп» на Аляксандра Лукашэнку і «дыскрэдытацыя» Беларусі.

Весці справу прызначаны суддзя Дзмітрый Казлоў, які ўжо раней судзіў жыхароў Гомельшчыны ў палітычных справах.

Hавiны
Былога журналіста Андрэя Толчына вінавацяць у нанясенні шкоды нацыянальнай бяспецы
2023.10.13 17:28

Андрэя Толчына сілавікі затрымалі 23 верасня 2023 года.

Пасля выбараў 2010 года Толчын у якасці відэааператара-фрылансера супрацоўнічаў з незалежнымі медыямі. За гэта яго шмат разоў штрафавалі і адпраўлялі на содні за краты на падставе адміністратыўных пратаколаў.

У 2020 годзе Толчына затрымлівалі разам з журналісткай Ларысай Шчыраковай за асвятленне пратэстаў, афіцыйна – нібыта за ўдзел у масавых беспарадках. Таксама журналіста затрымлівалі ў 2021 годзе каля гомельскага СІЗА № 3, дзе ён здымаў сваякоў палітвязняў Міколы Статкевіча і Ігара Лосіка, якіх разам з іншымі абвінавачанымі 24 чэрвеня пачалі судзіць у памяшканні ізалятару.

Hавiны
Былога відэааператара Андрэя Толчына вінавацяць у экстрэмізме
2023.11.27 13:46

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў