«Наша Ніва»: Арыштаваны саўладальнік «Гіпа» Васіль Варфаламееў


Паводле інфармацыі выдання «Наша Ніва», на мінулым тыдні ў СІЗА апынулася адна з цэнтральных фігураў беларускага бізнесу – Васіль Варфаламееў. Ён зʼяўляецца саўладальнікам «Гіпа», «Белмаркету», «Эліз» і іншых кампаніяў.

Сэнс выстаўленых яму прэтэнзіяў пакуль невядомы. Апошнім часам бізнесмен жыў за мяжой.

У лютым 2023 года Аляксандр Лукашэнка публічна абураўся высокімі заробкамі кіраўніцтва сеткі «Гіпа». Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі тады заявіў, што розніца паміж заробкамі працаўнікоў і кіраўніцтва ў гандлёвых арганізацыях мусіць быць у межах 1 да 8, а ў «Гіпа» гэты каэфіцыент нібыта складаў 1 да 67.

Як зазначае «Наша Ніва», Сяргей Варфаламееў у розныя гады ўваходзіў у топ-20 самых уплывовых беларускіх бізнесменаў у рэйтынгах, якія складалі эканамічныя журналісты.

Гэта сапраўды багаты чалавек, які зрабіў капітал на гандлі нафтапрадуктамі, а потым пачаў укладвацца ў рытэйл і вытворчасць. Самы знакаміты, але наўрад ці самы прыбытковы бізнес Варфаламеева – сетка крамаў «Гіпа». Там ён генеральны дырэктар і саўладальнік.

Аб’ектыў
Лукашэнка атакаваў кіраўніцтва гандлёвых сетак
2023.02.11 20:35

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў