У Беластоку прайшоў фінал дэкламатарскага конкурсу да Дня роднае мовы


У Беластоцкім тэатры лялек 21 лютага прайшоў фінал дэкламатарскага конкурсу да Дня роднае мовы, які арганізаваў фонд «Тутака». На конкурс прыйшло больш за 80 заявак.

У Беластоку прайшоў фінал дэкламатарскага конкурсу да дня роднай мовы.
Фота: Белсат

Найлепшыя ўдзельнікі конкурсу змагаліся ў трох узроставых катэгорыях. Нехта з удзельнікаў даўно пераехаў у Польшчу, некаторыя – нядаўна, але ўсе яны не забываюць родную мову.

«Раней дзень роднай мовы адзначалі дыктоўкамі, сустрэчамі, канцэнтрамі. Але мы вырашылі закласці нейкую традыцыю, так з’явіўся дэкламатарскі конкурс. Сёлета ён мае статус міжнароднага, прымаюць удзел людзі з усяго свету. У нашым першым конкурсе прымала ўдзел 43 асобы, цяпер жа мы атрымалі 86 заявак. А гэта сведчыць аб тым, што цікавасць і важнасць беларускага слова. Яно ўзрастае, таму што шмат што змяняецца ў нашым жыцці, шмат якія чыннікі ўплываюць на тое, беларусы, якія раней не карысталіся беларускай мовай, пачынаюць да яе вяртацца», – распавёў адзін з арганізатараў конкурсу Зміцер Косцін.

У катэгорыя да 12 гадоў перамаглі Дамʼян Бартошук, Платон Анціпаў і Эвэліна Шэрэтуха, у катэгорыі 12–15 гадоў – Ніка Паўлоўская, Ніна Белавежац, Міхаліна Косціна – менавіта гэтая тройка стала лепшай і год таму. У катэгорыі старэйшых за 16 гадоў – Надзея Кішкурна, Барбара Гаральчук і Міраслаў Здрайкоўскі.

У гэтым годзе арганізатары дадалі яшчэ адну намінацыю – прыз глядацкіх сімпатый. Яго атрымаў Ягор Васільеў. Цікава, што самай малодшай удзельніцы 5 гадоў, а старэйшаму больш за сорак.

У Беластоку прайшоў фінал дэкламатарскага конкурсу да дня роднай мовы.
Фота: Белсат

Таксама арганізатары запрасілі вядомую акторку Хрысціну Дробыш з праекту «Кніжны воз», якая правялі невялікі майстар-клас. Яна распавяла як запісваюцца аўдыякнігі і як можна «рабіць» розныя галасы.

«Адной з асноўных маіх мэтаў на гэтым конкурсе для мяне стала прэзентацыя кнігі «Мова 404», якую супольна зрабілі «Аudiobooks.by» і «Кніжны Воз». Працоўнай назвай была «Народная кніга» і яна сапраўды такой выйшла. Гэта кніга з удзелам больш за сотні беларусаў, беларусак і адной украінкі. Агулам гэта 127 гісторый, і па сутнасці запісаныя сотняй розных людзей», – паведаміла «Белсату» Хрысціна Дробыш.

Арганізатары плануюць правесці конкурс і праз год. Адным з інфармацыйным спонсараў выступаў «Белсат».

Рэпартаж
Такая форма пратэсту. У Варшаўскім універсітэце правялі «Беларускую дыктоўку»
2023.02.22 09:00

АС belsat.eu

Стужка навінаў