15-гадовага брата адміністратара @belzhd_live схапілі сілавікі і патрабуюць выдаліць канал


Працаўнікі КДБ схапілі няпоўнагадовага роднага брата адміністратара Telegram-каналу «belzhd_live» і патрабуюць выдаліць рэсурс. 15-гадоваму хлопцу пагражаюць крымінальнай справай.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Сілавікі з КДБ намагаюцца спыніць дзейнасць Telegram-каналу «belzhd_live». Дзеля гэтага працаўнікі КДБ схапілі 15-гадовага Арцёма, роднага брата адміністратара рэсурсу.

«У парушэнне ўсіх існых законаў і маральна-этычных нормаў 3 содняў беспадстаўна ўтрымлівалі падлетка ў ІЧУ на Акрэсціна па сфабрыкаванай крымінальнай справе паводле арт 208 ч. 2 КК («Вымагальніцтва»)», – паведамляе адміністратар каналу.

На працягу трох дзён у ІЧУ да дзіцяці не дапускалі ні бацькоў, ні адваката. Мала таго, паведамляе адміністратар, дзіця ў пятніцу 30 студзеня вызвалілі з-пад варты і накіравалі ў «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя» (Навінкі). Там падлетка ўтрымліваюць да гэтага часу.

Вядома, што крымінальную справу супраць Арцёма не спынілі, з яго ўзялі падпіску аб нявыездзе.

Hавiны
Сілавікі затрымалі айцішніка за тое, што ён пісаў «дрэнныя рэчы» ў працоўным чаце
2023.01.04 11:52

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў