Сілавікі затрымалі айцішніка за тое, што ён пісаў «дрэнныя рэчы» ў працоўным чаце


Падкантрольны спецслужбам канал «Сводки центра» паведаміў пра затрыманне менскага айцішніка, які крытычна выказваўся пра ўладу ў Беларусі і РФ у закрытым працоўным чаце.

Паводле сілавікоў, на праграміста данеслі «неабыякавыя і адэкватныя» калегі.

На «пакаянным» відэа айцішнік кажа, што ён быў затрыманы за тое, што ў працоўным чаце напісаў «дрэнныя рэчы пра прадстаўнікоў закону, бягучай улады і ўлады РФ». У відэа таксама быў паказаны скрыншот з паведамленнем, якое, імаверна, стала прычынай затрымання: «А яшчэ вусаты сын шлю… кхм… таракан уводзіць законы аб расстрэле здраднікаў радзімы і пазбаўленні экстрэмістаў грамадзянства. Здаецца, ён хоча, каб вы выходзілі толькі на фронт, а не на вуліцы, як у мінулы раз».

Назва чату, дзе было размешчанае паведамленне, – «Innowise Minsk». Магчыма, гаворка ідзе аб працоўным чаце буйной IT-кампаніі «Innowise Group».

Паводле каналу «Сводки центра», падчас дадатковай праверкі высветлілася, што айцішнік браў удзел у пратэстах 2020 года. Сілавікі распачалі крымінальную справу.

Hавiны
Чым далей, тым горш. Аналізуем тэмпы рэпрэсіяў 2020–2022 гадоў
2022.12.26 18:47

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў