21 снарад знайшлі побач з вёскай на Віцебшчыне


Упраўленне ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму паведаміла пра небяспечную знаходку з часоў Другой сусветнай вайны ў лесе каля вёскі Касачы.

«У лясным масіве (…) выяўлена 20 артылерыйскіх снарадаў калібру 75 мм, артылерыйскі снарад калібру 88 мм і 2 артылерыйскія ўзрывальнікі часоў ВАВ», – гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення.

Усе боепрыпасы былі знішчаныя.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў