«Беларусь у фантастычных апавяданнях» выйшла ў фармаце аўдыякнігі


Выдавецтва «Litaralna» прэзентавала ў аўдыяфармаце кнігу Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» – містычны твор ад аднаго з пачынальнікаў сучаснай беларускай літаратуры.

Творчасць Яна Баршчэўскага прасякнутая беларускім фальклорам і любоўю да жыхароў гарадоў і вёсак паўночнай Віцебшчыны: Полацку, Глыбокага, Расонаў ды іншых. Ён адным з першых спрабаваў звярнуць увагу сучаснікаў на беларускую міфалогію.

«Шляхціц Завальня жыў каля возера Нешчарда. Узімку ён прымаў у сябе вандроўнікаў, якіх адаграваў каля коміна, даваў ім начлег і прасіў за гэта распавядаць казкі, паданні, гісторыі. Было гэта акурат перад Калядамі, таму зараз найлепшы час, каб прасякнуцца магіяй гэтай кнігі», – кажа заснавальнік выдавецтва «Litaralna» Уладзімір Пугач.

Паслухаць аўдыякнігу бясплатна можна на сайце выдавецтва, там жа можна падтрымаць далейшую працу «Litaralna» данатамі.

Hавiны
Уладзімір Пугач з «J:Морс» запусціў выдавецтва беларускамоўных аўдыякніг
2023.11.22 15:20

Гэта ўжо пяты праект выдавецтва. Да гэта былі агучаныя ўсе нумары газеты «Мужыцкая праўда» з удзелам Лявона Вольскага ды іншых вядомых беларусаў, а таксама кнігі «Кароткая гісторыя Беларусі» Вацлава Ластоўскага, «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча ды «Аповесць майго часу» Ігнація Янкоўскага.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў