Улады хочуць ліквідаваць Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»


Вярхоўны суд на позву Міністэрства юстыцыі распачаў справу аб ліквідацыі Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Пра гэта паведамляецца на сайце грамадскай арганізацыі.

У «Бацькаўшчыне» даведаліся пра гэта з лісту Вярхоўнага суду, у якім прадстаўнікі Згуртавання запрашаюцца на гутарку ў парадку падрыхтоўкі да судовага разбіральніцтва.

Аказваецца, Міністэрства юстыцыі пастанавіла, што ад 15 ліпеня 2021 г. кіруючы і кантрольна-рэвізійны органы МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» зʼяўляюцца нелегітымнымі. Прычына – перанос VIII Зʼезду беларусаў свету на наступны год праз абмежаванні, накладзеныя пандэміяй каронавірусу. У Згуртаванні падкрэсліваюць, што рашэнне аб пераносе з’езду прымалася пасля кансультацыяў з Мінюстам і менавіта прадстаўнікі міністэрства пацвердзілі, што кіраўніцтва грамадскай арганізацыі мае ўсе паўнамоцтвы прыняць такое рашэнне.

Раней цягам пазапланавай праверкі Згуртавання «Бацькаўшчына», распачатай Мінюстам у першай дэкадзе ліпеня, арганізацыя атрымала два папярэджанні.

Hавiны
Улады ліквідуюць Саюз беларускіх пісьменнікаў. Яго ўзначальваў аўтар гімну «Мы, беларусы»
2021.08.17 16:13

14 ліпеня на офісе Згуртавання адбыўся ператрус, пасля чаго памяшканне было апячатана Следчым камітэтам. Да гэтага часу невядома, што менавіта было сканфіскаванае на офісе Згуртавання. 20 жніўня арганізацыя атрымала адказ ад Следчага камітэту, з якога вынікае, што ў дачыненні да «Бацькаўшчыны» распачата справа «па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 361 КК».

Аб’ектыў
Лукашэнка знішчае грамадскія арганізацыі
2021.07.14 22:39

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў