Дызайнер Артур Вакараў эвакуяваны з Беларусі


Эвакуацыя арганізаваная пры дапамозе BYSOL, паведаміў кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак.

Артур Вакараў. Фота belsat.eu

«Я рабіў і раблю так шмат, што нават не ведаю паводле якой справы 13 чэрвеня 2022 г. мяне выклікалі ў Следчы камітэт. Сказалі з’явіцца ў якасці сведкі па крымінальнай справе на Першамайскую, 7 (УСК па г. Менску) да следчага. Па якой канкрэтна справе адмовіліся адказаць», – кажа Артур Вакараў.

Артур Вакараў – дызайнер, заснавальнік студыі «Адліга». Ён супрацоўнічаў з рознымі культурнымі і грамадскімі ўстановамі. Маляваў для «Радыё Свабода», «Арт сядзібы», «Будзьма», «Еўрарадыё», Лятучага ўніверсітэту». Таксама працаваў разам з вядомымі беларускімі музыкамі. Рабіў вокладкі для кніг Акудовіча, Мацкевіча, Разанава, Клінава, Марціновіча, Бабкова.

Пад час пратэстаў 2020-га маляваў афішы Нядзельных Маршаў. Апошнія гады распрацоўваў кампаніі для зняволенага Паўла Белавуса: святкаванне ўгодкаў БНР, «Годна», «Гоман», «Бусь Беларусь» і шмат іншых.

Гісторыі
Як палітычны актывіст здолеў уцячы ад КДБ. Расказваем гісторыю сябра «Моладзевага блоку»
2022.04.18 14:58

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў