Яшчэ два беларускія банкі патрапілі пад санкцыі Еўразвязу


Еўрапейскі Звяз увёў санкцыі супраць двух беларускіх банкаў – Банку развіцця і Банку «Дабрабыт». Адпаведнае рашэнне Рады ЕЗ, якое ўнесла змена ў рашэнне аб увядзенні санкцыяў у чэрвені 2021 года, было апублікаванае ў афіцыйным часопісе Еўразвязу 18 лютага.

Банк развіцця Беларусі.
Фота: Банк развития Республики Беларусь / Facebook

Улетку пад санкцыі ЕЗ патрапілі Беларусбанк, Белінвестбанк і Белаграпрамбанк. Цяпер да іх дадалі Банк развіцця і Банк «Дабрабыт».

Для іх закрываецца магчымасць прыцягнення пазык тэрмінам больш за 90 дзён, а таксама праводзіць аперацыі з каштоўнымі паперамі з тэрмінам абарачэння больш за 90 дзён.

Таксама змененыя фармулёўкі адносна санкцыяў супраць нафтавай галіны. Цяпер забараняецца імпартаваць прама ці ўскосна нафту і газападобныя вуглевадародныя прадукты, якія вырабляюцца ці вывезеныя з Беларусі.

У МЗС Беларусі, каментуючы рашэнне Еўразвязу, заявілі, што «адэкватныя меры ў адказ з нашага боку таксама рушаць услед, прытым тады і ў такім аб’ёме, які палічым неабходным».

Абноўлена
Еўразвяз прыняў сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Яны ўступяць у сілу 25 чэрвеня
2021.06.24 16:37

ПС belsat.eu

Стужка навінаў