Эдуард Бабарыка стаў падазраваным у новай крымінальнай справе. Яму можа пагражаць да 20 гадоў турмы


Паводле папярэдней інфармацыі, палітвязня Эдуарда Бабарыку падазраюць у «распальванні варожасці» і «арганізацыі масавых беспарадкаў». Пра гэта паведамляе ТГ-канал viktarbabarykaofficial.

Гаворка ідзе пра ч. 3 арт. 130 («Распальванне варожасці») і ч. 1 арт. 293 («Арганізацыя масавых беспарадкаў») Крымінальнага кодэксу. Паводле гэтых артыкулаў Эдуарду Бабарыку можа пагражаць да 20 гадоў зняволення. Абвінавачання палітвязню яшчэ не выставілі.

Эдуард Бабарыка кіраваў краўдфандынгавымі платформамі «Ulej» і «MolaMola», падчас выбараў 2020 года ўзначальваў ініцыятыўную групу свайго бацькі Віктара Бабарыкі. Эдуард быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года разам з бацькам, калі ішоў у ЦВК здаваць сабраныя подпісы.

Затрыманне праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Праз тры дні Эдуарду Бабарыку выставілі абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 243 КК («Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры»). Але справа ў суд так і не была перададзеная. На мінулым тыдні з моманту затрымання Эдуарда Бабарыкі мінула 18 месяцаў – у адпаведнасці з існым Крымінальна-працэсуальным кодэксам гэта максімальны тэрмін, на працягу якога можна ўтрымліваць асобу пад вартай падчас папярэдняга следства.

Артыкулы
Насуперак закону, Эдуард Бабарыка больш за 18 месяцаў за кратамі
2021.12.18 15:36

Нагадаем, 6 ліпеня 2021 года Вярхоўны Суд пакараў Віктара Бабарыку 14 гадамі зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Аналітыка
Што азначае вызваленне 11 фігурантаў «справы Белгазпрамбанку»?
2021.10.13 10:00

РР belsat.eu

Стужка навінаў