Крэмль занепакоены перакідваннем польскіх вайскоўцаў да мяжы з Беларуссю


Прэс-сакратар прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Дзмітрый Пяскоў назваў перакідванне польскіх войскаў бліжэй да мяжы з Беларуссю «агрэсіўнасцю Польшчы» і адзначыў, што гэта патрабуе павышанай увагі.

Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна. Крыніца: kremlin.ru

«Гэта выклікае занепакоенасць. Гэта агрэсіўнасць Польшчы. Варожае стаўленне і да Беларусі, і да Расеі. Гэта нагода для павышанай увагі», – прыводзяцца словы прэс-сакратара Дзмітрыя Пяскова ў тэлеграм-канале, набліжаным да Крамля.

7 ліпеня Генеральнае камандаванне Польшчы заявіла, што ўмацоўвае сваю прысутнасць ва ўсходняй Польшчы ў звязку з прыездам у Беларусь наймітаў ПВК Вагнэра. У выніку 1000 салдатаў і амаль 200 адзінак тэхнікі з 12-й і 17-й механізаваных брыгадаў перамесцяцца на ўсход Польшчы, адзначалася ў заяве польскіх вайскоўцаў.

Таксама 12 ліпеня па заканчэнні саміту Паўночнаатлантычнага альянсу ў Вільні Анджэй Дуда заявіў, што існуе дамоўленасць, каб у выпадку неабходнасці на тэрыторыю Польшчы перакінулі 100 тысяч салдатаў NATO.

Нагадаем, што 20 ліпеня на палігоне «Берасцейскі» недалёка ад мяжы з Польшчаю вагнэраўцы пачалі трэнаваць беларускіх вайскоўцаў Сілаў спецыяльных аперацыяў.

Hавiны
У выпадку неабходнасці NATO перакіне ў Польшчу сто тысяч салдатаў
2023.07.12 19:46

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў