316-ы дзень пратэстаў: салідарнасць з медыкамі і апошні ліст Вітольда


Белсат падводзіць вынікі 20 чэрвеня – 316-га дня супрацьстаяння грамадства і ўладаў.

Сумнае свята медыкаў

Тэлеграм-канал «Белыя халаты» перапыніў ланцужок віншаванняў медыкаў з прафесійным святам, каб нагадаць пра тых, хто не здолеў перажыць пандэмію каронавіруса ў Беларусі.

«Сённяшні дзень медыка – сумны, бо менавіта сёння мноства сем’яў у Беларусі, якія страцілі блізкіх, родных, тых, хто да апошняга працаваў у медыцыне і ратаваў людзей, думаюць пра тое, што іх любімых няма побач у гэты дзень», адзначаецца ў паведамленні.

Hавiны
У Дзень медыкаў «Белыя халаты» апублікавалі спіс калег, памерлых падчас каронавіруса
2021.06.20 18:47
Ірына Іванаўна ў свае 82 гады працягвае працаваць участковым урачом-педыятрам, больш за 30 гадоў ездзіць на змены ў дзіцячыя лагеры. Сокол, Беларусь. 15 чэрвеня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Ірыне Янкоўскай 82 гады, яна працуе ўчастковым педыятрам, а за плячыма – стаж 60 гадоў, 50 з якіх – на адным месцы.

Спадарыня Ірына нарадзілася ў 1939 годзе ў Ханжонкаве на Данеччыне ў сям’і настаўнікаў. Потым была вайна, бацька рана загінуў на фронце, а маці засталася адна з чатырма малымі дочкамі. Перажыўшы ўсе нягоды, дзяўчынкі выраслі і атрымалі вышэйшую адукацыю.

Hавiны
«Ні адной хвіліны не пашкадавала, што я педыятр». Гісторыя 82-гадовай Ірыны Янкоўскай
2021.06.20 07:00

Валянціна Алфёрава ўсё жыццё працавала на Бабруйскай станцыі хуткай дапамогі. Пра медыцыну марыла са школы, любіла сваю працу і іншай не хацела. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года жанчына наведвала мітынгі і акцыі салідарнасці. Перажыла затрыманне, прыніжэнне ў аддзяленні міліцыі, суд і штраф. Увесну з фельчаркай не працягнулі кантракту.

У размове з «Белсатам» напярэдадні Дня медыка Валянціна распавяла, як змагалася за свае правы, лепшыя ўмовы для калегаў і як жыве цяпер без працы.

Гісторыі
«Нас за праўду караюць». Фельчарка хуткай дапамогі – пра 38 гадоў працы, артыкул 23.34 і звальненне
2021.06.20 07:00

З нагоды Дня медыкаў жыхары Сенніцы зладзілі акцыю

Жыхары Сенніцы віншуюць медыкаў з прафесійным святам.
Фота: Аляксей Змагарскі, тамтэйшы жыхар
Жыхары Сенніцы віншуюць медыкаў з прафесійным святам.
Фота: Аляксей Змагарскі, тамтэйшы жыхар
Жыхары Сенніцы віншуюць медыкаў з прафесійным святам.
Фота: Аляксей Змагарскі, тамтэйшы жыхар

У Маладзечне затрымалі 6 чалавек, сярод іх – журналісты «Рэгіянальнай газеты»

Журналістаў адпусцілі праз некалькі гадзін, астатнія затрыманыя застаюцца ў зняволенні, паведамляе «Рэгіянальная газета».

Затрыманне адбылося каля каменю «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі». Каля 14 гадзін у маладзечанскі парк заехала міліцэйская газель, і сілавікі ў форме і цывільным адзенні схапілі шэсць чалавек. Сярод затрыманых апынуліся жанчыны, якія маюць непаўнагадовых дзяцей.

Святлана Ціханоўская выступіць перад міністрамі замежных справаў Еўразвязу

Святлана Ціханоўская.
Фота: Светлана Тихановская /

Палітычная лідарка прыбыла ў Люксембург па запрашэнні Жузэпа Барэля. Заўтра зранку яна выступіць перад міністрамі замежных справаў Еўразвязу па сітуацыі ў Беларусі і адкажа на пытанні міністраў, паведаміў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.

Паводле Вячоркі, у сваім выступе Ціханоўская закране тэму захопу самалёта і выкрадання Рамана Пратасевіча, закліча не дапусціць «гандлю» палітвязнямі, зверне ўвагу на доказы катаванняў і суіцыды ў турмах, эскалацыю рэпрэсіяў супраць журналістаў і закрыццё Tut.by. Ціханоўская з міністрамі абмяркуюць далейшыя крокі па ціску на рэжым, прыцягнення вінаватых да адказнасці, а таксама дапамогі рэпрэсаваным.

У апошнім лісце Вітольд абяцаў маці вярнуцца

«Мая любая мама!

Атрымаў учора перад адбоем Твой ліст і доўга чытаў і перачытваў яго! Ён маленькі – усяго некалькі словаў, але такі эмацыйны і пранізлівы, што аж сэрца сціскаецца!

Я таксама сумую па табе, мама! Тыя людзі, што гавораць, маўляў, дарослым не патрэбная мама, памыляюцца! Я памятаю ўсё, як ты адна гадавала нас з Андрэем, як табе хацелася, каб мы выраслі прыстойнымі людзьмі!

І цяпер мне вельмі важна, каб Ты была здаровенькая і радавалася за сваіх дзяцей і ўнукаў! А яно так і атрымалася! Ты добра выхавала нас з Андрэем! Ніхто не будзе пароць Табе вочы, што Твае сыны злодзеі ці аферысты! Наадварот, мяне пасадзілі менавіта таму, што я казаў праўду, і заклікаў не мірыцца з жулікамі…

Артыкулы
Апошні ліст Вітольда Ашурка да маці: «Мама! Ты выхавала мяне правільна!»
2021.06.20 16:41

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў