У Кіеве адкрыюць беларускі офіс дэмакратычных сілаў


У Кіеве адкрыецца прадстаўніцтва Офісу Святланы Ціханоўскай. Былы дыпламат Валер Кавалеўскі з камандаю паехаў ва Украіну, каб працаваць над пастаянным офісам дэмакратычных сілаў. Пра гэта напісаў у Telegram Кабінет прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай.

Валер Кавалеўскі.
Фота: Telegram / CabinetST

Паводле Валера Кавалеўскага, галоўная мэта новага офісу будзе заключацца ў данясенні беларускай пазіцыі ў шэрагу пытанняў:

«Падчас мінулага візіту мяне ўразіла тое, што там вельмі не стае голасу і прысутнасці беларусаў. Таму мы думаем над арганізацыяй нашага пастаяннага офісу ў Кіеве, каб мець пастаянныя камунікацыі з урадам, структурамі, журналістамі, экспертамі ды іншымі прадстаўнікамі Украіны. І, безумоўна, каб падтрымліваць беларускую дыяспару, у якой з’явілася шмат праблемаў пасля пачатку вайны».

Кавалеўскі разам з іншымі ўдзельнікамі Офісу Святланы Ціханоўскай даставяць у Кіеў аўтамабілі з гуманітарным грузам для беларускіх добраахвотнікаў, якія абараняюць Украіну.

Нагадаем, што ў сакавіку 2022 года дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі наведала з працоўным візітам Кіеў. Беларусы правялі шэраг сустрэчаў з украінскімі палітыкамі і наведалі добраахвотнікаў, якія змагаюцца ў складзе ЗСУ.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў