Лукашэнка адрэагаваў на расследаванне «Белсату»: Я ўвогуле не вакцынаваўся


Аляксандр Лукашэнка 20 лютага на пашыранай нарадзе з чыноўнікамі адрэагаваў на расследаванне «Белсату» пра запас вакцынаў ад каронавіруса, які быў зроблены адмыслова для яго падчас пандэміі, перадае БелТА.

Аляксандр Лукашэнка. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: president.gov.by

«Я ўвогуле не вакцынаваўся. Я не вакцынаваўся, і маю пазіцыю вы ведаеце ў сувязі з гэтай пандэміяй. Тым не менш, такі інфармацыйны ўкід быў ажыццёўлены, прычым са спасылкаю на нейкія размовы лекараў, якія абмяркоўвалі, дзе схаваць вакцыну. І на што спасылаюцца? Што “Кіберпартызаны” або нехта там узламалі нейкі акаўнт, сайт або сервер», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заявіў, што звычайныя медыкі не могуць займацца пытаннямі вакцыны для яго, бо «начальнік службы бяспекі – адзіны чалавек, які можа ведаць гэтую інфармацыю».

«Але ён упершыню чуе тое, аб чым я сказаў», – сказаў Лукашэнка.

Hавiны
«Лепш не паказваць». Як чыноўнікі хавалі смяротнасць ад COVID-19 у Беларусі
2024.02.19 14:32

«Белсат» з дапамогаю ініцыятывы «Кіберпартызаны» даведаўся, як падчас эпідэміі каронавіруса чыноўнікі абмяркоўвалі статыстку смяротнасці, дамаўляліся «расказваць казкі» пра прышчэпкі, называлі яшчэ жывых пацыентаў «дохлымі» і рэзервавалі расейскі «Спутник» для Лукашэнкі і ягонай сям’і. Падрабязней чытайце ў расследаванні «Белсату».

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў