Каля 20 дронаў-камікадзэ атакавалі Кіеў


Уначы расейскія войскі атакавалі Кіеў і Кіеўскую вобласць беспілотнікамі. Іх было каля 20, супрацьпаветраная абарона збіла 15. Ёсць пацярпелыя і пашкоджанні аб’ектаў інфраструктуры, паведамляюць улады.

Наступствы атакі Кіева дронамі-камікадзэ 17 кастрычніка 2022 года.
Фота: STRINGER / Reuters / Forum

Паветраную трывогу абвесцілі ў Кіеве і вобласці пасля поўначы. Як паведамляе вайсковая адміністрацыя ўкраінскай сталіцы, «горад вытрымаў некалькі хваляў атак іранскіх «Shahed».

У Кіеве пашкоджаны абʼект крытычнай інфраструктуры. Наступствы ліквідуюцца.

Мэр Віталій Клічко ў сваім Telegram-канале паведаміў пра выбухі ў Шаўчэнкаўскім (цэнтр гораду) і Саламянскім раёнах. Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў.

У Кіеўскай вобласці ў выніку бамбавання пашкоджаныя абʼекты інфраструктуры і прыватныя дамы. Параненыя дзве асобы, ім надаюць дапамогу, паведамляе Кіеўская абласная вайсковая адміністрацыя.

У Кіеве «да стабілізацыі сітуацыі» пачалі тэрмінова адлучаць электразабеспячэнне.

Hавiны
Расея зноў атакавала Украіну іранскімі «шагэдамі». Збітыя 14 дронаў
2022.12.07 10:56

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў