З мяжы Украіны запусцілі вялізарны бел-чырвона-белы сцяг у напрамку Беларусі


На мяжы з Беларуссю 19 верасня полк Каліноўскага правёў акцыю, якая прысвечана Дню нацыянальнага сцяга. З украінскай мяжы беларусы запусцілі вялізарны бел-чырвона-белы сцяг у напрамку нашай краіны, паведамляе крыніца «Белсату» ва Украіне.

З мяжы Украіны запусцілі вялізарны бел-чырвона-белы сцяг у напрамку Беларусі. Крыніца: чытачы «Белсату»

Прадстаўнікі палка Каліноўскага разам з валанцёрамі запусцілі ў неба вялізны сцяг памерам 5 на 10 метраў, які паляцеў у напрамку Беларусі.

«Акцыя са сцягам заклікана нагадаць грамадзянам, што рана ці позна гэты сцяг залунае па ўсей нашай краіне – па вольнай Беларусі!», – сказана ў паведамленні беларускіх добраахвотнікаў.

Абрана прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала гэтую падзею і падзякавала беларусам і палку Каліноўскага за гэтую акцыю.

«Гэта яшчэ адзін прыклад таго, што для беларускай салідарнасці не існуе межаў. Спадзяюся, што вашую вестачку змаглі ўбачыць у краіне. Жыве Беларусь!», – сказала яна.

Сёння, 19 верасня, адзначаецца Дзень нацыянальнага сцяга. Роўна 32 гады таму Вярхоўным саветам Беларусі было пастаноўлена зрабіць бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня нацыянальнымі сімваламі краіны.

Hавiны
У Беларусі прызналі экстрэмісцкімі медалі і лагатып Рады БНР з Пагоняю
2023.09.19 12:28

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў