Беларусь можа закупіць 100 тысяч дозаў вакцыны Pfizer


Пра гэта было заяўлена на нарадзе з удзелам міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, інфармуе прэс-служба Рэспубліканскага саюзу турыстычных арганізацыяў.

Міністэрства аховы здароўя разглядае магчымасць закупу 100 тысяч дозаў амерыканскай вакцыны Pfizer. Але ёсць нюанс: у ведамстве хочуць быць перакананымі, што ў Беларусі знойдзецца столькі ахвотных прышчапіцца гэтай вакцынай. Якім чынам чыноўнікі плануюць высветліць попыт на Pfizer, не ўдакладняецца.

Цяпер ў Беларусі можна прышчапіцца двума вакцынамі: расейскай «Спутник V» і кітайскай Sinopharm. У жніўні галоўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка заявіў, што Беларусь у будучыні будзе разлічваць на разнастайнасць вакцынаў ад COVID-19. Ён падкрэсліў, што пытанне аб пастаўках заходніх вакцынаў таксама разглядаюцца, «але тут, вядома ж, пытанні і якасці, і кошту, і ўмоваў захоўвання таксама ўплываюць, уносяць свае карэктывы».

Hавiны
Мінздароўя паведаміла пра рэкорд колькасці захварэлых на каронавірус
2021.09.17 16:54

Pfizer – адна з сямі вакцынаў, ухваленых Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. У гэтым спісе няма расейскай вакцыны «Спутник V», якой прышчапляюцца большасць беларусаў.

Hавiны
Zerkalo.io: Улады завышаюць колькасць прышчэпленых беларусаў амаль на 40%
2021.09.11 10:50

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў