Расейская «Транснефть» адмовілася плаціць Беларусі больш за транзіт нафты


Расейская кампанія «Транснефть» не пагадзілася з прапановай беларускай «Гомельтранснефть Дружба» павысіць тарыфаў на прапампоўванне нафты па тэрыторыі Беларусі на 84% з 1 ліпеня. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Схема нафтаправода «Дружба». Інфаграфіка: «Белсат»

«Транснефть» заявіла беларускай кампаніі, што ў матэрыялах ад «Гомельтранснефть Дружба» адсутнічае фінансавая і бухгалтарская справаздачнасць за першы квартал 2023 года, якая б пацвярджала ўзнікненне страт на транзіт расейскай нафты.

Расейскае кампанія дапускае такое няпланавае павышэнне толькі ў выпадку, калі беларускі партнёр у сваёй справаздачнасці пацвердзіць істотны ўплыў дзейных умоваў на сваю працу.

Hавiны
Менск хоча падняць тарыфы на транзіт нафты праз тэрыторыю Беларусі
2023.05.31 10:54

«Гомельтранснефть Дружба» 26 траўня накіравала расейскай кампаніі «Транснефть» прапанову з 1 ліпеня падвысіць тарыфы на прапампоўванне нафты праз Беларусь адразу на 84%. Гэтая неабходнасць тлумачыцца тым, што такім чынам атрымаецца забяспечыць бясстратную працу беларускай кампаніі ў 2023 годзе.

Аб’ёмы транзіту нафты праз Беларусь значна скараціліся праз вайну ва Украіне і санкцыі. Найперш, зменшыліся пастаўкі ў кірунку Нямеччыны і Польшчы. З пачатку года па нафтаправодзе ідзе толькі казахстанская нафта, аб’ём якой па выніках года можа скласці каля 1 мільёну тон, што ў 20 разоў менш, чым перакачвалася раней.

У першым квартале 2023 года прампоўванне нафты па «Дружбе» упала ў 4,7 разы, у кірунку Польшчы і Нямеччыны – у 12,1 разоў у параўнанні з 2022 годам.

Цалкам загружаная паўднёвая галіна, па якой нафта ідзе ў Чэхію, Славакію, Вугоршчыну і Харватыю.

Страты кампаніі «Гомельтранснефть Дружба» за першы квартал бягучага года склалі 329 мільёнаў рублёў, а па выніках першага паўгоддзя могуць дасягнуць 1,26 мільярдаў рублёў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў