КДК даў беларусам тры дні, каб заняцца «бруднай палітыкай» – паскардзіцца на ямы і дарогі


Камітэт дзяржкантролю Беларусі адкрывае кароткі нумар 191 у пытаннях утрымання і якасці рамонту вуліц. Кароткі нумар будзе працаваць толькі тры дні з перапынкам на абед.

Яма на дарозе ў Магілёве.
Фота: Mogilev Online / Telegram

На кароткі нумар 191 можна паведаміць:

  • пра праблемы з рамонтам і ўтрыманнем вуліц, праездаў, тратуараў у населеных пунктах;
  • пра няякасна выкананы рамонт;
  • пра безгаспадарчасць у абслугоўванні вуліц;
  • пра факты парушэння заканадаўства і інш.

Званкі будуць прымаць з 20 па 22 чэрвеня з 09:00 да 13:00 і з 14:00 да 18:00.

Hавiны
У Баранавічах пасярод дарогі ўтварылася вялікая яма
2023.06.19 14:35

У Баранавічах 19 чэрвеня пасярэдзіне праезнай частцы праваліўся асфальт. Яма ўтварылася на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Камуністычнай у Паўднёвым мікрараёне. Паводле папярэдняй інфармацыі, моцны лівень мог падмыць цэнтральны каналізацыйны калектар, у выніку чаго адбылося абвальванне.

Раней старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы з прэзідыумам Маладзёжнага савету пры беларускім парламенце абвінаваціла апанентаў рэжыму ў тым, што яны спрабуюць унесці «дэструктыў» у грамадства.

«Калі ўкідваюць розную інфармацыю: там – яма, там – калодзеж не зачынены ці яшчэ нешта. Я заклікаю ўсіх сваіх калег, працаўнікоў Сакратарыята, усіх, з кім мы маем зносіны: калі з’яўляюцца нейкія праблемы – вы павінны іх аператыўна агучваць. Бо калі ёсць пытанне, яго трэба вырашаць. А калі гэта надумана і хлусня, то людзі таксама павінны разумець, што гэта няпраўда. І нашая задача з вамі – быць у поўным узбраенні, бачыць, даносіць, гаварыць, тлумачыць», – заявіла Качанава.

Hавiны
Качанава назвала «бруднай палітыкай» інфармацыю пра ямы і незачыненыя калодзежы
2022.11.21 18:53

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў