Беларусы сёння перакрывалі літоўска-беларускую мяжу


19 чэрвеня беларуская дыяспара Літвы зладзіла акцыю пратэсту на мяжы з Беларуссю. Яна была ўзгодненая з літоўскімі ўладамі.

Дазвол на правядзенне акцыі ў пункце пропуску Лаварышкес (з беларускага боку – Катлоўка) быў дадзены на дзве гадзіны – з 13:00 да 15:00.

Падчас яе пратэстоўцы пад беларускімі нацыянальнымі сцягамі перакрылі трасу і спынялі фуры на мяжы Беларусі і Літвы. Акцыя праходзіць мірна, за ёй назірала літоўская паліцыя, паведамляе «Еўрарадыё».

Адна фура на расейскіх нумарах паспрабавала прарвацца праз пратэстоўцаў, але хутка здала назад.

Паліцыянты падышлі да кіроўцы і растлумачылі, што акцыя праводзіцца законна.

Пратэстоўцы патрабуюць паскоранага ўвядзення санкцыяў Еўразвязу і адкрыцця ўладамі Беларусі межаў для сваіх грамадзянаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў