У Беларусі ў 2,5 разу скарацілася жыллёвае будаўніцтва з дзяржаўным падтрыманнем


У студзені – лютым у Беларусі ўвялі ў эксплуатацыю 417,1 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жытла, паведаміў Белстат. Гэта на 29 % меней, чымся летась.

Будаўніцтва жылога комплексу «Менск Свет». Менск, Беларусь. 26 траўня 2021 года.
Фота: Белсат

Паводле статыстычнага ведамства, за першыя два месяцы года ў Беларусі пабудавалі 3,6 тысячы кватэраў.

У эксплуатацыю ўвялі 417,1 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жытла, што на 29 % меней, чымся год таму. Аб’ёмы будаўніцтва ў студзені – лютым падаюць тры гады запар. Апошні раз болей жытла ўвялі ў эксплуатацыю ў 2021 годзе ў параўнанні з 2020-м.

Белстат таксама паведамляе, што 28 % усяго жытла (116,8 тысячы квадратных метраў), што пабудавалі ў студзені – лютым, прызначаецца для грамадзянаў, якім патрабуецца паляпшэнне ўмоваў пражывання. Гэта ўдвая меней, чымся год таму.

Акрамя таго, істотна зменшылася будаўніцтва жытла з дзяржаўным падтрыманнем: 74,4 тысячы квадратных метраў замест 184,5 тысячы ў 2023 годзе. Скарачэнне ў 2,5 разу.

43 % ад агульнай плошчы жытла пабудавалі ў сельскай мясцовасці.

Раней «Белсат» паведамляў, што ў студзені – лютым ВУП Беларусі, паводле афіцыйных звестак, вырас на 4 % год да года, пры гэтым будаўніцтва паказала вынік -0,6 %.

Аналітыка
«Усё папрадавалі». За год кватэраў для арэнды паменела ў Менску на траціну
2024.03.10 07:08

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў