Збожжавую дамову прадоўжылі яшчэ мінімум на 60 дзён


«Чарнаморская збожжавая ініцыятыва» была падоўжана 18 сакавіка – у дзень, калі тэрмін яе дзеяння павінен быў скончыцца. Пра гэта паведамляецца на сайце ААН.

У ААН не ўдакладняюць, на які тэрмін працягнулі ўгоду. Пра тэрміны нічога не сказаў і прэзідэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган, які таксама пацвердзіў пралангацыю дамовы.

Міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў сцвярджае, што ўгоду пралангавалі на 120 дзён. «Гэта азначае, што Украіна працягвае экспартаваць праз тры марскіх глыбакаводных порта сваю аграпрадукцыю», – адзначыў ён у Facebook.

Аднак афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава заявіла, што Масква пагадзілася на падаўжэнне «збожжавай ініцыятывы» толькі на 60 дзён. «Мы неаднаразова заяўлялі – і міністэрства замежных справаў Расеі, і пастаянны прадстаўнік Расеі пры ААН, аб тым, што расейскі бок паведаміў усім бакам здзелкі аб тым, што ён прадаўжае здзелку на 60 дзён», – падкрэсліла яна.

Нагадаем, пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ўзнікла праблема з транспартаваннем украінскага збожжа, што стварыла пагрозу для харчовай бяспекі ў свеце. Пры пасярэдніцтве ААН і Турэччыны в ліпені 2022 году было падпісанае пагадненне, якое зацвердзіла працэдуру бяспечнага транспартавання харчоў Чорным морам (так званая «збожжавая ініцыятыва»). Угода дазволіла аднавіць экспарт збожжа з Украіны праз марскі гуманітарны калідор. У лістападзе праца марскога калідору была падоўжаная на 120 дзён – да 19 сакавіка 2023 года.

«Збожжавая ініцыятыва» дазволіла пазбегчы вялікага харчовага крызісу, сітуацыя з цэнамі на сусветных рынках палепшылася.

Аналітыка
Чаму Беларусь зноў прапаноўвае перавозіць украінскае збожжа, і ці рэальна будзе дамовіцца?
2022.12.16 09:30

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў