З пачатку вайны мяжу Польшчы з Украінай перайшлі больш за 2 млн уцекачоў


З 24 лютага ў Польшчу праз мяжу з Украінай заехалі больш чым 2041 тыс. уцекачоў, паведамляе Памежная ахова Польшчы.

Паводле звестак польскіх памежнікаў, 18 сакавіка ўкраінска-польскую мяжу перайшлі 42,7 тыс. асобаў. Гэта на 18,5 % менш, чым за папярэднія содні (52,4 тыс.).

У ноч з 18 на 19 сакавіка мяжу перайшлі 7,4 тыс. асобаў.

Паведамляецца таксама, што ад пачатку расейскага ўварвання з Польшчы ва Украіну выехалі 238 тыс. украінцаў.

Рэпартаж
«Гэта таксама фронт!» Спраўдзілі сітуацыю на варшаўскіх вакзалах
2022.03.18 16:22

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў