«Зіма будзе бяспечнаю». Газавыя сховішчы ў ЕЗ запоўнілі на 90%


Старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен паведаміла, што газавыя сховішчы ў ЕЗ напоўненыя на 90%. «Гэта дапаможа нам быць у бяспецы гэтай зімою», – заявіла яна.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: kotkoa / Freepik

Старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен адзначыла, што тэмпы, з якімі назапашваецца сыравіна, «істотна апярэджваюць графік».

«Гэта дапаможа нам быць у бяспецы гэтай зімою. Разам мы пазбаўляемся ад расейскага газу. І мы працягнем працаваць над стварэннем разнастайных крыніцаў энергіі для будучыні», – запэўніла кіраўніца Еўракамісіі.

Выданне «Politico» адзначае, што ЕЗ планаваў дасягнуць такога ўзроўню назапашанага газу перад пачаткам ацяпляльнага сезону. Тое, што атрымалася запоўніць сховішчы заўчасна, сведчыць аб тым, што Еўразвяз паспяхова перайшоў на іншыя крыніцы паставак, адмовіўшыся ад расейскага трубаправоднага газу. Хаця да вайны Расея забяспечвала каля 40% патрэбаў ЕЗ у гэтым паліве.

Аналітыкі прагназуюць, што наступная зіма стане апошняй, калі імаверны магчымы дэфіцыт газу ў Еўразвязе будзе выклікаць неспакой.

Hавiны
Пасол Еўразвязу: ЕЗ скараціў спажыванне расейскага газу з 40 % да 9 %
2022.10.03 12:57

Паводле звестак выдання РБК, сёлета экспарт расейскага газу можа скараціцца да 80 млрд кубаметраў, калі ў даваенны 2021 год краіна паставіла за мяжу 206 млрд кубаметраў. ЕЗ быў для Расеі асноўным рынкам. Цяпер жа пампаванне газу ў Еўропу трывае толькі праз Украіну і па адной нітцы газаправода «Турэцкая плынь». «Паўночная плынь – 1» і «Ямал – Еўропа» спыненыя, а «Паўночная плынь – 2» так і не запрацавала, летась яе ўзарвалі.

Hавiны
Міністэрства энергетыкі Украіны заяўляе, што перамоваў з Расеяй пра транзіт газу не будзе
2023.08.17 09:21
Аналітыка
Крэмль усё часцей выкарыстоўвае «Газпром» у вайне з Украінай і Еўропай
2022.07.26 19:28

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў