У Беластоку зладзілі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі


У Беластоку 18 чэрвеня адбылася акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. У ёй узялі ўдзел каля 50 асобаў, перадае карэспандэнт «Белсату».

Ланцуг салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. 18 чэрвеня 2023 года. Беласток, Польшча.
Фота: Белсат

Удзельнікі сталі ў ланцуг ля скрыжавання вуліцаў Браніцкага і Электрычнай. Прадстаўнікі беларускай дыяспары трымалі ў руках плакаты з партрэтамі палітвязняў, а таксама нацыянальныя сцягі Беларусі і Польшчы. На адным з банераў было напісана: «Мая краіна сядзіць у турме».

Ланцуг салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. 18 чэрвеня 2023 года. Беласток, Польшча.
Фота: Белсат

Беларусы Беластока рэгулярна ладзяць акцыі падтрымання палітзняволеных. Апошні такі пікет адбыўся 21 траўня ля беларускага консульства.

Ланцуг салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. 18 чэрвеня 2023 года. Беласток, Польшча.
Фота: Белсат

Паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна», цяпер у Беларусі 1491 палітвязень.

Фотарэпартаж
У Беластоку адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі
2023.05.21 19:36

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў