Актывісты паведамляюць, што на «Беларуськаліі» дзясяткамі скарачаюць рабочых


На «Беларуськаліі» адбываюцца схаваныя скарачэнні: дзясяткі працаўнікоў прадпрыемства страцілі працу. Пра гэта паведамляе асацыяцыя «Салідарнасць», якая заснавана прафсаюзнымі лідарамі і актывістамі, што былі вымушаны зʼехаць з Беларусі праз палітычны пераслед.

Паводле звестак «Салідарнасці», скарачэнні закранулі больш за ўсё руднікі, чым фабрыкі па ўзбагачэнні руды. Для таго каб не выклікаць абурэнне ў калектыве, кантракты не працягваюць выбарачна ў розных брыгадах.

«Многіх работнікаў звальняюць па выніках медкамісіі, якую яны не праходзяць і іх выводзяць з шахты. Калі раней ім прапаноўвалася працоўнае месца без шкодных фактараў, то зараз, наогул могуць нічога не прапанаваць», – цытуе працаўніка прадпрыемства «Салідарнасць».

Таксама шмат выпадкаў не падаўжэння кароткатэрміновых працоўных дамоваў, асабліва з былымі актывістамі незалежнага прафсаюза ці тымі, хто быў заўважаны ў пратэстах 2020 года.

«Пра памеры звальненняў цяжка казаць, бо работнікі часта замоўчваюць факт звальненняў, але зараз вядома пра дзясяткі выпадкаў», – адзначыў суразмоўца «Салідарнасці».

Аналітыка
Чаму ЕЗ задумаўся аб скасаванні калійных санкцыяў супраць Беларусі?
2023.03.10 19:01

Паводле папярэдніх ацэнак Нацыянальнага інфармацыйнага цэнтру карысных выкапняў ЗША, здабыча калію ў Беларусі ў 2022 годзе зменшылася на 60 адсоткаў у параўнанні з 2021-м. Змяншэнне здабычы калійных угнаенняў у Беларусі аўтары звязваюць з эканамічнымі санкцыямі.

Аб’ектыў
Ці ёсць эфект ад санкцыяў супраць Беларусі?
2023.02.04 22:54

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў