У аграсядзібе пад Менскам сілавікі затрымалі амаль сотню мігрантаў


Пад Менскам сілавікі затрымалі 94 мігранта з Алжыра, Афганістану, Егіпта, Йемена, Іраку, Сірыі, Марока і Пакістана. Усе яны прыехалі ў Беларусь з Расеі наземным транспартам і збіраліся патрапіць у Еўразвяз, а да гэтага жылі ў аграсядзібе ў Міханавічах. Беларускіх візаў у іх няма.

Пад Менскам затрымалі каля ста мігрантаў.
Фота: zerkalo_io / Telegram

Затрыманне праводзілі супрацоўнікі аддзелу па грамадзянстве і міграцыі Менскага РУУС пры падтрымцы АМАП.

«54 іншаземца прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, ім дадзена права добраахвотнага выезду. Сямёра, якія не маюць дакументаў, затрыманы для ўстанаўлення асобы. Адносна чацвярых разглядаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы ў сувязі з парушэннем тэрміну забароны ўезду ў Беларусь. 27 чалавек прымусова выдвараны з краіны. Двое перададзены ў сталічны рэгіён для высвятлення абставін ухілення ад добраахвотнага выезду», – заявілі ў прэс-службе МУС.

Пад Менскам затрымалі каля ста мігрантаў.
Фота: zerkalo_io / Telegram

Таксама праводзіцца праверка па ўстанаўленні арганізатараў і саўдзельнікаў дзейнасці па незаконным уездзе ў Беларусь мігрантаў, вырашаецца пытанне аб дэпартацыі затрыманых.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў