«Распраўлюся не па-дзіцячаму». Кібер-партызаны апублікавалі новы запіс з экс-кіраўніком МУС Караевым


Кіраўнік МУС Уладзімір Караеў, які аддаваў загады 10-13 жніўня. Скрыншот з відэа president.gov.by

«Кібер-партызаны» апублікавалі, як яны заяўляюць, 20-хвілінны запіс былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева. Паводле іх, запіс быў зроблены 6 жніўня 2020 года – напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

На аўдыё абмяркоўваюцца спісы прэвентыўных затрыманняў, неабходнасць абароны чальцоў выбаркамаў ад патрабаванняў «людзішак» прызнацца ў фальсіфікацыі, указанне не дапусціць 9 жніўня збораў ля выбарчых участкаў для адкрытага падліку галасоў, планы затрымаць 19 чалавек «па спісе КДБ» і іншае.

Паводле запісу, у курсе знаходзіліся асабіста старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава і былы кіраўнік справамі прэзідэнта Віктар Шэйман.

Караеў на аўдыё загадвае не дапускаць сходаў каля ўчасткаў, каб людзі не патрабавалі падлічваць галасы. Адзначаецца, калі сабраліся 5 чалавек, гэта ўжо «масавыя беспарадкі».

«Зачыніце ўсіх у турму. Я маю на ўвазе ўнутры раёну. Я маю на ўвазе, што начальнік міліцыі не павінен нікога з Круглага выпусціць. З Клімавіч ніхто не павінен выехаць. Тады, калі кожны начальнік міліцыі ўключыцца… А калі кожны з іх прапусціць па 10 чалавек, то памножце гэта на 140 раёнаў рэспублікі – гэта 1400. Тая крытычная маса, якая ў Менску будзе гуляць ролю. З менскімі мы разбярэмся самі, але калі гэтыя 1400 прыедуць… Кожны з вас дэлегуе па 10 чалавек нам, абы ў мяне ў раёне было спакойна… То гэта будзе вельмі няправільна. Я з усімі вамі распраўлюся не па-дзіцячаму. Проста пагражаю», – кажа чалавек з голасам Караева падначаленым.

Таксама на аўдыё гаворыцца пра неабходнасць мабілізаваць усіх, у тым ліку вайскоўцаў, і пра супрацу з КДБ.

На сустрэчы, як паведамляецца, прысутнічаюць начальнікі абласных УУС Аляксандр Кавальчук, Аляксандр Астрэйка, Вадзім Сіняўскі, Міхаіл Грыб, Ігра Шчарбачэня, Аляксандр Васільеў ды іхныя намеснікі.

Hавiны
«Мы іх у бараках і спалім, калі на тое пайшло». У сеціва злілі фрагмент нарады сілавікоў перад выбарамі
2021.09.16 14:29

МГ belsat.eu

Стужка навінаў