Украінскі полк «Азоў» у Расеі хочуць прызнаць тэрарыстычнай арганізацыяй


Генпракуратура Расеі звярнулася ў Вярхоўны суд для прызнання ўкраінскага палка «Азоў» тэрарыстычнай арганізацыяй і забароны яго дзейнасці на тэрыторыі краіны.

Паседжанне суда пройдзе 26 траўня ў закрытым рэжыме.

Украінскі полк «Азоў» ні разу не трапляў у спіс забароненых у Расеі арганізацый, аднак раней забароне падвергнулася сімволіка «Азова».

Украінскі полк «Азоў».
Фота: focus.ua

Вечарам 16 траўня з заводу «Азоўсталь» у занятым расейскімі ваеннымі Марыупалі на тэрыторыю, падкантрольную расейскім ваенным, эвакуявалі 264 ваенныя, у тым ліку больш як 50 цяжкапараненых.

Улады Украіны сцвярджаюць, што іх павінны абмяняць, аднак у Дзярждуме Расеі прапануюць не абменьваць палонных байцоў «Азова». Старшыня думы Вячаслаў Валодзін даручыў падрыхтаваць думскаму камітэту па абароне адпаведнае пратакольнае даручэнне. Так ён адказаў на прапанову дэпутата Анатоля Васэрмана прыняць «пастанову ці нават закон», які забараняе абмен.

Камандзір украінскага палка «Азоў» Дзяніс Пракапенка заявіў, што «у мэтах захавання жыццяў увесь марыупальскі гарнізон выконвае зацверджанае рашэнне вышэйшага ваеннага камандавання і спадзяецца на падтрымку ўкраінскага народу».

Раней паведамлялася, што сярод ваенных на «Азоўсталі» знаходзіцца як мінімум пяць беларусаў.

Артыкулы
За вашу і нашу свабоду. Якія вайсковыя падраздзяленні стварылі беларусы для абароны Украіны
2022.04.13 17:02

АД belsat.eu

Стужка навінаў