282-і дзень пратэстаў. Прэмія за мір, новыя законы і суды


Супрацьстаянне паміж грамадствам і ўладамі ў Беларусі працягваецца 282 дні. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

У Нямеччыне прайшла цырымонія ўручэння прэміі імя Льва Копелева – за мір і правы чалавека

Марыя Калеснікава, Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Уганароўвалі намінантаў за 2020 і 2021 гады.

За 2021 год лаўрэатамі сталі лідары беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала, а за 2020-ы – расейскі медыя-рэсурс «ОВД-Инфо» і расейскі гісторык Юрый Дзмітрыеў.

З прычыны пандэміі каронавіруса прэміі ўручаліся ў рэжыме онлайн, адразу за два гады.

Hавiны
Ціханоўскую, Калеснікаву і Цапкалу ўзнагародзілі прэміяй Льва Копелева за мір і правы чалавека
2021.05.17 09:01

Міністэрства інфармацыі заблакавала сайт цэнтру дапамогі пацярпелым probono.by

Ініцыятыва probono.by пачала сваю працу 15 жніўня як валанцёрскі праект. Гэта адзіная сістэма адкрытых ініцыятываў дапамогі для затрыманых і арыштаваных на мірных акцыях.

Журналістку Любоў Каспяровіч пакаралі 15-цю соднямі арышту

У судзе Маскоўскага раёну разглядзелі адміністратыўную справу супраць журналісткі Любові Каспяровіч. Яе прызналі вінаватай у несанкцыянаваным пікетаванні (арт. 24.23 КаАП).

Журналістку судзілі праз «Скайп». Суддзя – Сяргей Кацар пакараў Любоў Касьпяровіч 15 соднямі арышту.

Абнаўляецца
Журналістку Любоў Каспяровіч пакаралі 15-цю соднямі арышту
2021.05.17 13:52

У наваградскі Следчы камітэт позвамі выклікалі каля 30 чалавек. Ва ўсіх іх ёсць пратаколы паводле артыкулу 23.34 КаАП

Падставай да выкліку стала расследаванне справы аб абразе пракурора Аляксандр Шляжко і змешчанай пра яго інфармацыі.

Пракурор Аляксандр Шляжко. Скрын: Новае жыццё / Youtube

«Людзей выклікаюць і дапытваюць літаральна за 10 хвілін. Пытаюцца, які яны маюць нік у мэсэнджары Telegram, а пасля паказваюць спіс нікаў на магчымае іх пазнаванне», – паведамляюць чытачы «Белсату».

Людзі, якія ўжо выйшлі пасля допыту, распавядаюць, што Следчы камітэт расследуе справу аб абразе ў каментарах пракурора Аляксандра Шляжко.

Hавiны
У справе аб абразе пракурора ў Следчы камітэт Наваградку выклікалі каля 30 чалавек
2021.05.17 14:53

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў у пытаннях запэўнівання нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь»

Затрыманні падчас мірнага жаночага маршу супраць гвалту. Менск, Беларусь. 12 верасня 2020 года.
Фота: Надзея Бужан / Наша нiва

Закон прадугледжвае, што супрацоўнікі праваахоўных органаў не нясуць адказнасці за шкоду, прычыненую ў выніку ўжывання фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі. Акрамя таго, органам ўнутраных справаў надаецца правам выкарыстоўваць баявую і спецыяльную тэхніку пры спыненні масавых акцыяў.

Таксама сілавікі будуць мець права на асабісты дагляд грамадзянаў, іхных рэчаў і транспартавых сродкаў пры затрыманні і змогуць забараняць грамадзянам запісваць відэа і аўдыя пры выкананні службовых абавязкаў і правядзенні працэсуальных дзеянняў.

Фактычна ўсё гэта практыкавалі і раней, але цяпер сілавікі маюць для такіх дзеянняў «законныя» падставы.

Прайшлі першыя суды над затрыманымі на Цнянскім вадасховішчы раварыстамі

Затрыманне раварыстаў каля Цнянскага вадасховішча.
Фота: Вясна

Першае паседжанне ў справе раварыстаў правёў Сяргей Шаціла ў судзе Савецкага раёну Менску. 17 траўня ён прызнаў 20-гадовага Бахціяра Муратава і 18-гадовага Рамана Лапіча вінаватымі паводле арт 24.23 КаАП і пакараў Муратава 11 соднямі, а Лапіча – 12 соднямі арышту.

Сваёй віны хлопцы не прызналі. Са словаў Лапіча, спачатку да іх прыехаў адзін бус, затрымалі хлопца ў майцы. Тады астатнія ўдзельнікі спыталі ў супрацоўнікаў АМАПу, ці могуць яны тут застацца. Супрацоўнікі дазволілі, а самі з’ехалі. Праз 20 хвілінаў яны вярнуліся, агледзелі сумкі і запісалі звесткі раварыстаў. Але потым прыехалі яшчэ бусы, і ўсіх раварыстаў затрымалі. Бахціяр зазначыў, што ніякай сімволікі не было, а лозунгаў яны не выкрыквалі.

Вядома, што затрыманыя – удзельнікі «Minsk Fixed Gear». Учора меў адбыцца «Toure de Tsna». Паведамляецца, што адзін чалавек быў затрыманы за майку «АнтиЛукашенко».

Чакаюцца суды над астатнімі раварыстамі.

А тым часам беларусы працягваюць паказваць, што яны не настроеныя спыняцца

Партызаны Койданава-Дзяржынска лічаць, што кожны дзень мы павінны рабіць свой маленькі ўнёсак у агульную Перамогу.

Фота ад чытачоў Белсат

Партызаны з Велазаводу не забываюць пра патрыятызм нават на адпачынку!

Фота ад чытачоў Белсат

Душэўныя і неймаверныя беларусы скарылі вяршыні Саксонскай Швейцарыі, каб над ёй лунаў наш сцяг!

Фота ад чытачоў Белсат

МГМ. belsat.eu

Стужка навінаў