16 снежня Беларусь заваліць снегам. Не паркуйце аўто пад дрэвамі


«Белгідамет» прагназуе моцныя снегапады на захадзе Беларусі. Сіноптыкі аб’явілі памаранчавы ўзровень небяспекі.

На некаторых участках дарогаў магчымыя снежныя заносы і галалёдзіца. Тэмпература ў начы апусціцца да -10 °С. Удзень будзе ад от -1 да -6 °С, паведамляе belgidromet.by.

МНС папярэджвае, што такое надворʼе можа прывесці да павелічэння ДТЗ і паралізавання руху транспарту. Праз наліпанне мокрага снегу могуць быць пашкоджаныя дрэвы і лініі электраперадач.

16 снежня лепш не выязджаць на дарогу і не паркаваць сваё аўта побач дрэвамі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў