Калі ІП у Беларусі будуць абавязаны падаваць дэкларацыі толькі ў электронным выглядзе


Індывідуальныя прадпрымальнікі ў Беларусі будуць абавязаны падаваць дэкларацыі ў электронным выглядзе з 1 ліпеня 2024 г. Пра гэта паведаміла намеснік міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая на канферэнцыі «Бізнес Беларусі: Вынікі 23/Правілы гульні 24».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: katemangostara / Freepik

«Калі казаць аб індывідуальных прадпрымальніках, то з наступнага года ў рамках падатковага адміністравання прадугледжваюцца ўзаемаадносіны з падатковымі органамі таксама ў электронным выглядзе, падаванне інфармацыі ў электронным выглядзе. Уводзім гэтую навіну з 1 ліпеня 2024 года, для таго, каб даць час адаптавацца на працягу паўгода да гэтых працэсаў», – цытуе Сяліцкую ПраймПрэс.

Цяпер індывідуальныя прадпрымальнікі могуць падаваць дэкларацыі ў падатковыя органы ў электронным і ў папяровым выглядзе.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў