Жыхара Гомеля Барыса Кіма асудзілі на 4 гады 6 месяцаў зняволення


Адбыўся суд у дачыненні 26-гадовага жыхара Гомеля Барыса Кіма, яму прадʼявілі абвінавачанні па двух палітычных артыкулах Крымінальнага кодэксу і асудзілі да 4 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Аб гэтым паведамляе «Вясна».

Праваабаронцам 16 лістапада стала вядома, што Гомельскі абласны суд 15 лістапада завяршыў разгляд крымінальнай справы 26-гадовага Барыса Кіма, абвінавачанага ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт.130) і стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу). Судовы працэс доўжыўся з 3 лістапада, суддзя – Руслан Царук.

Паведамляецца, што прысудам суда раней судзімы Барыс Кім прызнаны вінаватым у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання, а роўна фармавання, дзейнасць якога накіравана на рэабілітацыю нацызму, кіраўніцтва такім фармаваннем», і на падставе ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у «наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці, а роўна ў наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму», і на падставе ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады 6 месяцаў.

У выніку, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім Барысу Кіму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Hавiны
Лідар незалежнага прафсаюзу «Горадня Азот» асуджаны на 5 гадоў калоніі
2022.11.16 16:51

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў