За содні 81 нелегальны мігрант спрабаваў трапіць у Польшчу з Беларусі, сямёра — па рацэ


Памежная служба Польшчы паведамляе, што за мінулыя содні з тэрыторыі Беларусі спрабаваў трапіць 81 мігрант. Таксама затрыманыя 4 асобы, што перавозілі нелегалаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Straż Graniczna / Facebook

За мінулыя содні 81 асоба спрабавала незаконна трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі, паведамляе польская Памежная служба ў сваім Twitter. У прыватнасці 7 мігрантаў з Емену і Судану перасеклі мяжу цераз раку Свіслач, што недалёка ад пункта пропуску Баброўнікі – Бераставіца.

Таксама затрыманыя чацвёра памагатых, якія перавозілі 12 мігрантаў, – два беларуса, украінец і ўзбек.

Як раней паведамлялі польскія памежнікі, за 8 месяцаў сёлета зафіксавана амаль 7,5 тысячы спроб незаконнага перасячэння мігрантамі беларуска-польскай мяжы.

Hавiны
Прэм’ер Польшчы мяркуе, што Пуцін і Лукашэнка могуць ізноў кінуць мігрантаў на штурм польскай мяжы
2022.10.13 10:50

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў