Кіраўніцтва слуцкага «Інфа-Кур’ера» змясцілі ў ІЧУ, газету больш не бярэ «Белсаюздрук»


Пасля ператрусу ў рэдакцыі незалежнага слуцкага медыя «Інфа-Кур’ер» галоўны рэдактар і ўладальнік газеты Сяргей Станкевіч, а таксама ягоны намеснік Алег Рубчэня былі змешчаныя ў мясцовы ізалятар часовага ўтрымання. Пра гэта паведамілі ў Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Сяргей Станкевіч.
Фота: kurjer.info

Станкевіч і Рубчэня застаюцца ў ізалятары, як цяпер вядома, на трое содняў, нібыта за непадпарадкаванне. Аднак родныя перажываюць, што гаворка можа ісці пра крымінальную справу.

З калег журналістаў выдання ўзялі падпіскі аб неразгалошванні. Таксама сілавікі ўчора падчас ператрусу забралі з рэдакцыі ўсю асноўную тэхніку. А крамы «Белсаюздруку» адмаўляюцца браць на продаж свежы тыраж газеты.

Раніцай 15 сакавіка ў рэдакцыі недзяржаўнай газеты «Інфа-Кур’ер» сілавікі правялі ператрус. Таксама ператрус адбыўся ўдома ў галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў