Дзясяткі разоў арыштаваны, але нязломны. Якім было жыццё палітыка Аляксея Навальнага


Па дадзеным ФСВП у папраўчай калоніі № 3 у веку 47 гадоў памёр расейскі палітык Аляксей Навальны. Ён адбываў 19-гадовы тэрмін у калоніі асаблівага рэжыму за палярным кругам. «Белсат» сабраў фатаграфіі лідара расейскай апазіцыі, ягонага жыцця і супраціву сістэме.

Аляксея Навальнага затрымлівае паліцыя падчас акцыі пратэсту, якую зладзілі каля 200 чалавек каля штаб-кватэры ФСБ у Маскве, Расея. 27 кастрычніка 2012 года.
Фота: Andrey Smirnov / AFP Photo / East News
Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны звяртаецца да прыхільнікаў і журналістаў па прыбыцці на чыгуначны вакзал напярэдадні датэрміновых выбараў мэра Масквы, Расея. 20 ліпеня 2013 года.
Фота: AFP / East News
Супрацоўнікі паліцыі затрымліваюць апазіцыянера Аляксея Навальнага падчас несанкцыянаванага мітынгу супраць карупцыі ў цэнтры Масквы, Расея. 26 сакавіка 2017 года.
Фота: Evgeny Feldman / Navalny Campaign / AFP Photo / East News
Аляксей Навальны пазіруе ў кайданках для прэсы падчас апеляцыі ў судзе ў Маскве. Навальнаму, які арганізаваў хвалю агульнанацыянальных пратэстаў супраць карупцыі ва ўладзе, прысудзілі да 15 сутак арышту. Масква, Расея. 30 сакавіка 2017 года.
Фота: AP Photo / East News
Палітык Аляксей Навальны, які арганізаваў масавыя кампаніі ў рэгіёнах Расеі, каб падтрымаць ягонае вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты РФ, выступае перад сваімі прыхільнікамі падчас мітынгу ў Арэнбургу, Расея.
Фота: Evgeny Feldman / Navalny Campaign / AP / East News
Расейскі апазіцыйны лідар Аляксей Навальны чакае пачатку слуханняў у Еўрапейскім судзе па правах чалавека (ЕСПЧ) у Страсбургу ў справе  скаргаў палітыка на ўлады РФ у сувязі з яго неаднаразовымі затрыманнямі на акцыях пратэсту ў 2012 – 2014 гадах. Страсбург, Расея. 24 студзеня 2018 года.
Фота: Frederick Florin / AFP Photo / East News
Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны разам з жонкай Юліяй прысутнічае на мітынгу ў трэцюю гадавіну смерці журналіста Барыса Нямцова ў Маскве, Расея. 25 лютага 2018 года.
Фота: Pavel Golovkin / AP Photo / East News
Аляксей Навальны робіць сэлфі з дэманстрантамі падчас мітынгу, дзе сабраліся не менш за 8 тысяч чалавек, супраць блакавання ўладамі Telegram. Масква, Расея. 30 красавіка 2018 года.
Фота: Alexander Nemenov / AFP Photo / East News
Палітык Аляксей Навальны садзіцца ў паліцэйскую машыну ў Маскве. Суд прыгаварыў апазіцыянера да 30 сутак адміністрацыйнага арышту за паўторнае парушэнне парадку арганізацыі мітынгу і непадпарадкаванне паліцыі. Масква. Расея. 15 траўня 2018 года.
Фота: Pavel Golovkin / AP Photo / East News
Апазіцыянер Аляксей Навальны прысутнічае на разглядзе апеляцыйнай скаргі на яго зняволенне за арганізацыю антыўрадавага пратэсту ў гарадскім судзе ў Маскве, Расея. 3 кастрычніка 2018 года.
Фота: Vasily Maximov / AFP / East News
Аляксей Навальны размаўляе з журналістамі падчас мітынгу ў падтрымку апазіцыйных і незалежных кандыдатаў у Маскоўскую гарадскую думу пасля таго, як улады адмовіліся зарэгістраваць іх. Масква, Расея. 20 ліпеня 2019 года.
Фота: Maxim Zmeyev / AFP / East News
Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны стаіць побач з супрацоўнікамі праваахоўных органаў падчас новага ператрусу ў офісе «Фонду барацьбы з карупцыяй» (ФБК) у Маскве, Расея. 26 снежня 2019 года.
Фота: Dimitar Dilkoff / AFP / East News
Аляксей Навальны са сваёй сям’ёй у клініцы Charité у Берліне пасля атручвання баявым хімічным рэчывам класу «Навічок». Берлін, Нямеччына. 15 верасня 2020 года.
Фота: Handout / navalny / Instagram account / AFP / East News
Аляксей Навальны разам з жонкай Юлія ў берлінскай клініцы Charité пасля атручвання баявым хімічным рэчывам класу «Навічок», у арганізацыі якога падазраваў расейскія ўлады. Берлін, Нямеччына. 20 верасня 2020 года.
Фота: Handout / navalny / Instagram account / AFP / East News
Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны сядзіць побач са сваёю жонкаю Юліяй у самалёце авіякампаніі «Перамога», які накіроўваецца ў Маскву перад вылетам з аэрапорту «Берлін-Шэнэфэльд» ля Берліну, Нямеччына. 17 студзеня 2021 года.
Фота: Kirill Kudryavtsev / AFP / East News
Аляксей Навальны на пункце пашпартнага кантролю ў маскоўскім аэрапорце «Шарамецьева». Палітыка затрымалі неўзабаве пасля таго, як ён прызямліўся рэйсам з Берліна, дзе праходзіў лячэнне пасля атручвання ў 2020 годзе. 17 студзеня 2021 года.
Фота: Kirill Kudryavtsev / AFP / East News
Аляксей Навальны паказвае сэрцайка падчас судовага паседжанняў Маскоўскім гарадскім судзе. Па патрабаванню ФСВП, суд замяніў палітыку ўмоўны тэрмін у 3,5 года па справе «Іў Рашэ» на рэальны. Масква, Расея. 2 лютага 2021 года.
Фота: Alexey Pavlovsky / Moscow City Court Press Service / AFP / East News
Апазіцыянер Аляксей Навальны стаіць у клетцы ў Бабушкінскім раённым судзе Масквы. Адбываюцца два працэсы супраць Навальнага: адзін разглядае апеляцыю на яго зняволенне па справе аб растраце, а другі аб’яўляе прысуд па справе аб паклёпе. Масквы, Расея. 20 лютага 2021 года.
Фота: Alexander Zemlianichenko / AP Photo / East News
Схуднелы Аляксей Навальны бачны на экране тэлевізара ў зале Басманнага суду ў Маскве, Расея. 26 красавіка 2023 года.
Фота: Alexander Zemlianichenko / AP Photo / East News
Зняволены Аляксей Навальны бачны на экране з папраўчай калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе падчас разгляду ягонай скаргі на абмежаванне доступу да кніг і матэрыялаў для чытання ў турме. Масква, Расея. 11 студзеня 2024 года.
Фота: Vera Savina / AFP / East News
Зняволены Аляксей Навальны махае рукой з папраўчай калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе падчас разгляду ягонай скаргі на абмежаванне доступу да кніг і матэрыялаў для чытання ў турме. Масква, Расея. 11 студзеня 2024 года.
Фота: Vera Savina / AFP / East News

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў