15 ліпеня ў Беларусі ізноў дажджы


15 ліпеня месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымыя навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +7 – + 14, днём ад + 17 да + 23 градусаў.

Hавiны
У Беларусі ў ліпені тэмпература ніжэйшая за норму. І цяплей пакуль не стане
2019.07.12 14:55

ДР belsat.eu

Стужка навінаў