У Беларусі ў ліпені тэмпература ніжэйшая за норму. І цяплей пакуль не стане


Тэмпература паветра ў Беларусі ў першай дэкадзе ліпеня была на 2-6 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Пра гэта са спасылкай на Белгідрамет паведамляе БелТА.

Hавiны
На выходных уначы ў Беларусі пахаладае да 5 градусаў
2019.07.12 08:30

І хоць 1 ліпеня на многіх метэастанцыях краіны тэмпература перавысіла 35 градусаў, першая дэкада ліпеня была халоднай. Большую яе частку сярэднясутачная тэмпература была на 2-6 градусаў ніжэй за кліматычную норму.

Ападкаў выпала каля нормы. Больш за ўсё – у Віцебскай вобласці (139 % кліматычнай нормы), а менш за ўсё – у Магілёўскай (59 % ад кліматычнай нормы).

Hавiны
У Беларусі дазволілі наведваць усе лясы
2019.07.12 14:16

Па словах сіноптыкаў, у бліжэйшы тыдзень тэмпературны фон таксама будзе ніжэйшы за кліматычную норму.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў