Мінабароны адрэагавала на паведамленні пра друкаванне позваў і схаваную мабілізацыю


Міністэрства абароны паведамляе, што ў ведамства звяртаюцца некаторыя інтэрнэт-рэсурсы, якія цікавяцца мабілізацыйнымі мерапрыемствамі і запытваюцца, навошта друкаваць цяпер столькі позваў. Вайскоўцы лічаць, што медыі жадаюць не даведацца, але сказіць інфармацыю пра планавыя мерапрыемствы ваенных камісарыятаў.

Беларускія вайскоўцы.
Фота: сайт Мінабароны

Мінабароны Беларусі заяўляе, што ваенкаматы цяпер актыўна набываюць позвы і бланкі, паколькі гэта з’яўляецца стандартнай штогадовай працэдурай, якая забяспечвае планавую работу камісарыятаў. Мала таго, сцвярджаюць працаўнікі ведамства, набыццё робіцца праз гандлёвую пляцоўку, што сведчыць пра адкрытасць.

Прэсавая служба Міністэрства таксама адзначае, што ніякага павелічэння абʼёму набыцця прадукцыі сёлета ў параўнанні з мінулымі перыядамі няма.

«У разуменні абывацеля падзеі абавязкова звязаныя з мабілізацыяй. Гэта няслушна. Позвы на мабілізацыю маюць адрозную ад іншых дакументаў форму. У гэтым выпадку вядзецца пра форму бланкаў, якімі ваеннаабавязаныя выклікаюцца для ўдакладнення ўлікова-прыпісных звестак, апавяшчаюцца аб зборавых мерапрыемствах, а таксама для прызыву на тэрміновую ваенную службу», – паведамляе Мінабароны.

Ведамства таксама канкрэтызуе, што летась ваенны камісарыят Берасцкай вобласці набываў бланкаў розных тыпаў у колькасці больш за адзін мільён экзэмпляраў.

Медыям жа стала вядома, што ў Берасці набываюць 50 тысячаў бланкаў з назвай – «мабілізацыйнае прадпісанне ваеннаабавязанага, прызначанага ў каманду». Такім чынам звесткі Мінабароны не адпавядаюць таму, што набывае ваенны камісарыят.

Разбор
Беларускім салдатам пасля звальнення ў запас абмяжоўваюць выезд за мяжу. Навошта? Ці законна гэта?
2022.11.04 16:03

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў