У палестынска-ізраільскім канфлікце ўжо загінулі 12 журналістаў. Ёсць параненыя і зніклыя


З пачатку ваеннага супрацьстаяння ў Ізраілі і Палестыне загінулі 12 журналістаў розных выданняў. Яшчэ восем – атрымалі розныя раненні, двое зніклі без вестак. Пра гэта паведамляе Камітэт абароны журналістаў (КАЖ).

Камізэлька «Прэса». 28 лютага 2021.
Фота: ТК / Белсат

Як адзначаецца, загінуў адзін палестынскі журналіст, адзін ізраільскі, а 13 кастрычніка забілі журналіста з Лівану.

«CPJ падкрэслівае, што журналісты – гэта цывільныя асобы, якія выконваюць важную працу падчас крызісу, і яны не павінны пераследавацца ніводным з бакоў вайны», – сказаў Шэрыф Мансур, каардынатар праграмаў КАЖ на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы.

Ён заклікаў усе бакі запэшніваць бяспеку журналістаў, «каб спыніць гэтыя смяротныя і цяжкія страты».

Сярод забітых журналістаў пераважаюць работнікі мясцовых арабскіх выданняў, у тым ліку працаўнік звязанага з «Хамасам» радыё «Al Aqsa», але ёсць і ліванскі карэспандэнт «Reuters» ды забіты баевікамі ізраільскі журналіст. Сярод параненых жа пераважаюць журналісты міжнародных медыяў: «Reuters», «Al-Jazeera TV», AFP. Таксама паведамляецца пра затрыманне і палон некалькі ізраільскіх і палестынскіх журналістаў.

Hавiны
Траціна асуджаных журналістаў у Беларусі – супрацоўнікі «Белсату». За кратамі – 13 нашых калегаў
2023.10.14 18:19

Нагадаем, што ў вязніцах Беларусі трымаюць 13 журналістаў, якія раней супрацоўнічалі з «Белсатам». Гэта траціна ад усіх супрацоўнікаў медыяў, якія застаюцца ў турмах Беларусі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў