Рэдакцыя EX-PRESS.BY эвакуявалася за мяжу


Ва ўмовах масавых палітычных рэпрэсіяў рэдакцыя рэгіянальнага выдання EX-PRESS.BY была вымушана пакінуць Беларусь.

«Рэдакцыя EX-PRESS.BY у поўным складзе вымушана была выехаць з краіны дзеля бяспекі і захавання праекту. Мы працягваем працу і вельмі спадзяемся на вашу дапамогу», – паведаміла выданне ў сваім тэлеграм-канале.

Рэдакцыя заклікае чытачоў дасылаць ім фота, відэа, пытанні і разважанні праз telegram-бот.

У паведамленні не ўдакладняецца, з якой краіны будуць цяпер працаваць журналісты.

  • 8-9 ліпеня ў Беларусі прайшла хваля арыштаў незалежных журналістаў, ператрусы ў іх кватэрах і рэдакцыях недзяржаўных медыяў. У КДБ дзеянні сілавікоў назвалі «шырокамаштабнай аперацыяй па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў».
  • 14 ліпеня спецслужбы зладзілі беспрэцэдэнтную атаку на праваабарончую супольнасць, грамадскія арганізацыі і палітычныя партыі. Па ўсёй краіне адбыліся дзясяткі ператрусаў, шмат людзей былі затрыманыя.
Аб’ектыў
Рэпрэсіі прымушаюць журналістаў задумвацца аб эміграцыі
2021.07.10 22:44

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў