Марыну Аўсяннікаву, якую судзяць за пікет у эфіры «Первого канала», абараняе беларускі адвакат


Рэдактарку расейскага «Первого канала» Марыну Аўсяннікаву, якая 14 сакавіка з’явілася ў жывым эфіры навінавай перадачы з антываенным плакатам у руках, абараняе беларускі адвакат.

Антон Гашынскі і Марына Аўсяннікава.
Фота: Artem Vazhenkov / Facebook

Фота Антона Гашынскага ў Facebook апублікаваў былы каардынатар руху «Адкрытая Расея» Арцём Важанкоў.

«Марыну Аўсяннікаву вы ўсё ведаеце зараз. А вось Гашынскага Антона хачу прадставіць асобна. Гэты адвакат абараняў мяне ў Беларусі, калі супраць мяне пачыналі крымінальную справу за нібыта ўдзел у масавых беспарадках», – паведаміў актывіст.

Аналітыка
Учынак, падрыхтоўка перавароту ці метадычка Суркова? Ацэнкі акцыі Марыны Аўсяннікавай у эфіры «Первого канала»
2022.03.15 13:12

Беларускі адвакат Антон Гашынскі, які абараняў у тым ліку журналіста Андрэя Аляксандрава, палітолага Віталя Шклярава, анархіста Вячаслава Касінерава, а таксама расейцаў Ягора Дуднікава і Сафію Сапегу, 14 ліпеня 2021 года быў пазбаўлены ліцэнзіі адваката.

Пасля гэтага юрыст з’ехаў у Расею, дзе здаў кваліфікацыйны экзамен, прынёс прысягу ў Адвакацкай палаце Маскоўскай вобласці і атрымаў статус адваката ў Расеі.

Hавiны
Пазбаўлены ў Беларусі ліцэнзіі адвакат Антон Гашынскі атрымаў статус адваката ў Расеі
2021.09.22 18:26

ПС belsat.eu

Стужка навінаў